На Міншчыне адбыўся традыцыйны VII рэгіянальны фестываль “Бярэзінскія лыжкары”, які сабраў майстроўлыжкароў з розных куткоў Міншчыны і Магілёўскага краю. Народны майстар разьбы па дрэве краснапальчанін Андрэй Ганчарэнка таксама быў удзельнікам гэтага свята і атрымаў дыплом пераможцы ў намінацыі “80 гадоў Перамогі”. Больш падрабязна аб гэтым мы даведаліся ад самога майстра.
Марафон майстэрства
«Гэта лета пачалося ў мяне з удзелу ў міжнародным фестывале “Горад рамёстваў” у Волагдзе, адтуль я трапіў у Бярэзіно на VII рэгіянальнае святаконкурс “Бярэзінскія лыжкары”.
Хоць я не лыжкар, бо спецыялізуюся на вырабе дзіцячых драўляных цацак, захацелася паспрабаваць сілы ў гэтым напрамку. Па ўмовах конкурсу ўдзельнікам трэба было прывезці з сабой работу, прысвечаную тэме “80 гадоў Перамогі”, а непасрэдна на конкурсе за пэўны час, з 11.00 да 15.00, зрабіць арыгінальную лыжку ў традыцыйнай тэхніцы, адначасова дэманструючы майстарклас для жадаючых.
Журы, у склад якога ўваходзілі старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгеній Сахута, а таксама вядомыя мастацтвазнаўцы, ацэньвала тэхніку работы і самі лыжкі.
На фестываль майстры прывозілі лыжкі, распісаныя, як карціны. А я зрабіў простую лыжку, прабітую куляй. Калі падумаць, у гэтай працы закладзены глыбокі сэнс. У ваенныя часы салдаты насілі лыжку за халявай сапага. Здаралася, што варожая куля прабівала лыжку, але нага заставалася цэлай, а салдат – жывы і дзейны. Такая лыжка лічылася свайго роду абярэгам.
Удзельнічаючы ў падобных фестывалях, я заўсёды імкнуся к рэалізацыі галоўных мэт. У першую чаргу – гэта, канешне, вучоба. Нягледзячы на тое што я з’яўляюся народным майстрам Рэспублікі Беларусь, лічу, што вучыцца трэба на працягу ўсяго жыцця, калі хочаш, каб твае драўляныя творы прыцягвалі ўвагу людзей.
Падругое, мне вельмі прыемна прадстаўляць сваю малую радзіму, сваю Краснапольшчыну. Дзе б я ні быў, людзі прыемна здзіўляюцца, што ў маленькім Краснаполлі ёсць майстры са званнем “народны”. Нават на фестывалі “Славянскі базар” у гэтым годзе сустракаў нашых краснапальчан, якія не ведалі пра маю творчасць. Атрымліваецца, што ў сваім райцэнтры я менш вядомы, чым за межамі сваёй краіны. Да славы я не імкнуся, цвёрда іду да сваёй мэты – напаўняю жыццё сэнсам. Але нішто матэрыяльнае пры гэтым мне не чужое, бо маё рамяство патрабуе значных матэрыяльных затрат. Таму кожная перамога ў конкурсе – гэта магчымасць для ўдзела ў наступным,” – дзеліцца з намі Андрэй Васільевіч.
VII рэгіянальны конкурс “Бярэзінскія лыжкары” з’явіўся выдатнай пляцоўкай для абмену вопытам і ідэямі. У рамках конкурсу Андрэй Ганчарэнка прадставіў свае творы – унікальныя драўляныя цацкі, якія атрымалі высокую ацэнку ад журы і наведвальнікаў. Сама ж лыжкапераможца засталася ў мясцовым музеі.
Драўляныя вырабы, як і традыцыі, трэба захоўваць
“У фізічным сэнсе, варта разумець, што лыжка, як і драўляная цацка, з часам зношваецца. Таму ў мяне ёсць свае “фішкі”, каб абараніць іх ад уздзеяння часу. Напрыклад, я вару свае лыжкі ў льняным алеі, пакуль бурбалкі ідуць, а калі яны знікнуць, значыць, выраб гатовы. Потым пакрываю пчаліным воскам – і такая лыжка праслужыць доўга.
А ў плане захавання традыцый: іх трэба перадаваць нашчадкам і вучням, захоўваць старое і знаходзіць новае. Трэба рабіць тое, што рабілі нашы продкі, але дабаўляць сваё. Сам я адраджаю народнае мастацтва драўлянай беларускай цацкі – гэта вельмі цікавы накірунак. Узнаўляю майстэрства продкаў гадоў дванаццаць, мае вучні ўжо выкладчыкамі працуюць у мастацкіх вучылішчах і перадаюць народныя традыцыі сваім вучням. А ўласна, разьбой захапляюся гадоў трыццаць,” – распавядаў Андрэй Васільевіч журналістам з Бярэзіна падчас правядзення фестывалю.
Як ствараюцца шэдэўры?
“Стандартную лыжку рэзчык вырабляе хвілін 20. З палена раблю драўляныя нарыхтоўкі – невялікія брусочкі па вышыні ледзь больш будучых лыжак. Яны называюцца лынды. Выраб іх даўней лічылі нескладаным, займаліся гэтым дзеці. Адсюль пайшоў выраз «біць лынды», што для дарослага чалавека азначала лайдачыць.
На брускі наношу контуры лыжкі. Затым обчэсваю або выпілоўваю нарыхтоўкі блізка да ліній, надаючы ім форму. Я не шліфую лыжкі, толькі чашу ўнутры. Раблю так, каб заставаўся след ад нажа.
Лыжак у маёй калекцыі шмат, некаторыя з гумарам: дыетычная лыжка, рыбалоўная, лыжкавыхавальнік і іншыя.
Задумка лыжкі, прабітай куляй, прыйшла не адразу. У апошні час на вочы трапляліся фотаздымкі, на якіх – ордэн, прабіты куляй, або такі ж партсігар. Мусіць, гэта адклалася ў памяці, а потым, ужо непасрэдна ў момант разьбы, вярнулася да мяне ў выглядзе цікавай ідэі, якая аб’яднала мастацкі і гістарычны аспект. Такім чынам, можна казаць, што атрымалась лыжка з гісторыяй.
Калі вырабы рыхтую на продаж, то я ведаю, што і як павінна атрымацца. Звычайна гэта рэчы, якія я ствараў не раз. Тут проста трэба паўтарыць.
Калі ж задумваю нешта новае, то тут не так усё проста. Я не магу сказаць, што гэта будзе і калі. Напрыклад, якінебудзь корч ляжыць сабе гадоў пяць, а потым у адзін цудоўны момант нараджаецца “Заграбушч” – маленькі чалавечак з вялікімі рукамі. У выніку атрымалася выдатная ключніца, якая адправілася ў Партугалію,” – распавядае Андрэй.
Любы майстар у вырабленай рэчы пакідае частку сваёй душы. Настрой сумны, і выраб атрымаецца сумным. Будзеш усміхацца – і скульптура будзе прыносіць радасць.
Калі ўзяць геаграфічную карту свету і зрабіць меткі, куды былі адпраўлены шэдэўры Андрэя Васільевіча, то смела можна налічыць каля 100 краін. Справа ў тым, што ў цяперашні час майстроў, якія працуюць у традыцыях беларускай разьбы, засталося вельмі мала, а попыт на драўляныя вырабы вялікі.
Падрыхтоўка наступнага пакалення
Андрэй Ганчарэнка не толькі стварае цацкі, але і вучыць маладое пакаленне, перадае свае веды і навыкі. Яго вучні сёння выкладаюць у мастацкіх установах адукацыі, дзе працягваюць традыцыі мастацтва разьбы па дрэве і беларускай цацкі. Дзейнасць майстра спрыяе захаванню і папулярызацыі беларускага народнага мастацтва, а таксама стварае скарбніцу будучых майстроў.
“Незалежна ад таго, кім стануць дзеці ў будучыні, я заўсёды іх вучу прынцыповым рэчам. Першае – заўсёды заставацца чалавекам. Другое – не важна, якую прафесію яны атрымаюць: механіка, лекара, пажарнага – ёсць характарыстыка “добры”. Напрыклад, простых электрыкаў вельмі шмат, а добрых электрыкаў – вельмі мала. Трэцяе – нягледзячы на век сучасных тэхналогій, наступае момант, калі майстры, якія ўмеюць рабіць нешта рукамі, шануюцца на вагу золата. Ручная праца заўсёды даражэй, і ніякая машына не можа замяніць чалавека”, – упэўнены народны майстар.
А што далей?
Адразу пасля нашай размовы Андрэй Васільевіч зноў збіраўся ў дарогу. На гэты раз яго чакалі ў Клецку, дзе 28 ліпеня быў дадзены старт абласнога святаконкурса майстроў драўлянай манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва».
На працягу ўсяго тыдня 12 майстроў па мастацкай апрацоўцы драўніны з трох абласцей Беларусі будуць вырабляць скульптуры з дрэва, якія ўпрыгожаць розныя куткі Клецкага раёна.
А ў наступным месяцы, 910 жніўня, народны майстар прыме ўдзел у XIII міжнародным фестывалі фальклору “Мотальскія прысмакі”.
Думкі аўтара
Мара Андрэя Ганчарэнкі – каб у сутках было 48 гадзін, з іх 5 гадзін – на сон, а астатнія – на працу. Чаму так? Паразважаўшы над гэтым пытаннем, я зрабіла некалькі высноў.
Папершае, яго захапленне разьбой па дрэве патрабуе цярплівасці, акуратнасці і ўважлівасці – а гэта, разумееце, – час, а тое, што візітная картка майстра – якасць кожнага вырабу, мае патрэбу ў дадатковых намаганнях. Ён шануе беларускую культуру і традыцыі, што сведчыць пра яго патрыятызм – адданасць сваёй Радзіме.
Падругое, жаданне Андрэя прысвяціць больш часу творчасці паказвае яго адданасць і любоў да сваёй справы. Для яго разьба – гэта не проста работа, а спосаб перадачы культурнай спадчыны і самавыяўленне.
Патрэцяе, майстар імкнецца не толькі ствараць, але і паглыбляцца ў гісторыю, якая стаіць за кожным вырабам. Яго цікавасць да беларускай міфалогіі і фальклору дазваляе злучаць мінулае і сучаснасць, што робіць драўляныя творы яшчэ больш значнымі і напоўненымі сэнсам.
Андрэй Ганчарэнка – гэта прыклад чалавека, які не толькі захапляецца сваёй справай, але і імкнецца зрабіць свет лепшым праз мастацтва, захоўваючы і перадаючы культурныя каштоўнасці наступным пакаленням.