back to top

Свята збірае паэтаў

Опубликовано:

V рэгіянальнае свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну», прысвечанае 105-годдзю Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, адбудзецца ў верасні бягучага года.

Штогод у пачатку восені ў г.п. Краснаполле ладзіцца рэгіянальнае свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну«. Гэты бібліятэчны краязнаўчы праект стаў адным з самых яркіх і значных распрацовак у развіцці бібліятэчнай справы і захаванні паэтычных традыцый Краснапольшчыны за апошнія гады.

Назва паэтычнага свята «Вянок Аляксею Пысіну» з’явілася не выпадкова. Так названы зборнік успамінаў магілёўскага пісьменніка і краязнаўцы Віктара Арцем’ева, у якім пра Аляксея Пысіна расказваюць вядомыя пісьменнікі і паэты Беларусі, людзі, якія асабіста ведалі А.Пысіна і тыя, хто любіць і ведае яго творчасць: Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Сяргей Грахоўскі, Янка Брыль, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Лідзія Пшанічнікава і іншыя.

У свяце паэзіі “Вянок Аляксею Пысіну” штогод прымаюць удзел мясцовыя паэты, у тым ліку С. Сыранкоў, Д. Кустаў, А. Амельчанка, Г. Каваленка, А. Войтаў, М. Шпунтоў, Д. Манько і іншыя.  

У межах свята сваёй творчасцю дзеляцца паэты з суседніх раёнаў – Наталля Азаранка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Касцюковіцкі раён) і В. Стасенка (Слаўгарадскі раён), член Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтваў». 

Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Акция «Молодежь за безопасность»: активисты БРСМ помогли пожилым гражданам

В рамках акции «Молодежь за безопасность» активисты БРСМ из...

Правоохранители раскрыли кражу в храме: задержан 45-летний местный житель

Короб с пожертвованиями прихожан пропал из церкви в агрогородке...

ЖКХ: работать комплексно и на перспективу

За окном золотистая осень, и это означает, что холода...

Шокирующее открытие в Польше: дочь 27 лет была заточена родителями

В Польше раскрыт шокирующий случай многолетнего заточения дочери родителями. В...