back to top

Раённая бібліятэка: цікавыя факты з гісторыі

Опубликовано:

Сваё існаванне Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка пачала ў 1918 г. У памяшканні, дзе зараз знаходзіцца адміністрацыя райпо (вул. Савецкая), у той час знаходзіўся райком камсамола. Адзін з пакоеў гэтай пабудовы быў адведзены пад бібліятэку, у якую былі перададзены 1005 экзэмпляраў кніг з асабістых бібліятэк паноў фон Бенкендорфа, Бібікавай, Стоша і іншых.

Першай загадчыцай раённай бібліятэкі з 1918 па 1930 гады была Зінаіда Трафімаўна Калеснікава. У той час было ўсяго  72 чытача. 

На вялікі жаль, мы сёння больш нічога не ведаем аб даваенным жыцці гэтай бібліятэчнай установы.

Калі пачалася вайна, бібліятэка была знішчана і разграблена.

Толькі 10 снежня 1945 г. бібліятэка аднавіла сваю работу. Бібліятэкар Васіль Якаўлевіч Бардзілёў прыняў ад сакратара гарсавета кнігі на суму 16 рублёў. Гэта былі кнігі “Блакнот агітатара” і “Блакнот прапагандыста”. З гэтых кніг і пачалася пасляваенная гісторыя раённай бібліятэкі.

У 1946 г. на пасяджэнні райсавета было прынята рашэнне выдзеліць 1000 руб. для набыцця літаратуры. Кніжны фонд на той час знаходзіўся ў 4 шафах і складаў 2036 экзэмпляраў.Для параўнання зараз у кніжным фондзе раённая бібліятэкі больш за 60 тысяч кніг.

Разам з агульным фондам была і дзіцячая літаратура. Чытачоў было 216 чалавек. На камплектаванне кніжнага фонда адпускалася 80 руб. Першымі кнігамі былі ў асноўным сачыненні К. Маркса, Энгельса, Леніна. Мастацкай літаратуры не было зусім. У 1951г. адбылося раздзяленне дзіцячай і дарослай бібліятэк. 19 мая 1951 г. дзіцячая бібліятэка самастойна атрымала 129  кніг. Амаль усе кнігі былі на беларускай мове.

У 1954 г. кніжны фонд налічваў ужо 9087 экз. Працавалі ў бібліятэцы 5 чалавек : першы рад – бібліятэкар Раіса Васільеўна Махавікова, Васіль Якаўлевіч Бардзілеў, загадчыца Надзея Гаўрылаўна Аўдзіенкава; стаяць – загадчыца дзіцячай бібліятэкі Зоя Якаўлеўна Селівеева, бібліятэкар Марыя Цімафееўна Тарасенка.

У сакавіку 1957 г. у памяшканні райбібліятэкі адкрылася выстава выяўленчага і прыкладнога мастацтва. Выстаўлена было 100 работ мастакоў, у тым ліку крснапольскіх А.В. Паплыка і В.М. Слаўнікава.   

У 1958 г. бібліятэку перавялі ў будынак Краснапольскага  раённага Дома культуры.

На пачатку 1960-х гадоў бібліятэка нарэшцэ атрымала асобнае памяшканне, знешне не прывабнае, агульнай плошчай 294 м2. Загадчыцай у той час працавала Ю.Д. Карчак, загадчыца абанемента С.І. Любашэнка, бібліятэкар абанемента К.Я. Помазава.

Гісторыю раеннай бібліятэкі ва ўсе часы складалі лёсы яе супрацоўнікаў, вядомых своей адданасцю справе, павагай да кніг і мудрасці, якую яны захоўваюць.

Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Как периоды ухода за детьми влияют на размер пенсии

При назначении пенсии периоды отпуска (ухода) за ребёнком в...

Горячая линия Могилёвского облисполкома — 23 октября

Могилевским облисполкомом 23 октября 2026 года будет проводиться тематическая...

Что подорожает у «Белтелекома» с начала ноября

С 1 ноября компания «Белтелеком» увеличивает ряд тарифов —...