back to top

ПАХАВАНЫ Ў БРАЦКАЙ МАГІЛЕ

Опубликовано:

72 гады назад адгрымела Вялікая Айчынная вайна, але памяць аб загінуўшых жыве ва ўспамінах іх родных, у літаратуры, захоўваецца ў музейных экспазіцыях, увекачевана абеліскамі брацкіх магіл. 80-гадовы ветеран працы, калгаснік Уладзімір Міхайлавіч Пісараў з агр. Леніна папрасіў мяне навесці даведкі пра бацьку Міхаіла Піліпавіча Пісарава, які загінуў на вайне. Вось што ўдалося ўстанавіць. Міхаіл Піліпавіч Пісараў, якога ў вёсцы звалі Мінай, Мінка, таму што яго любімымі словамі былі:  “Мінай яго ліха, мінай яго бяда”, быў чалавекам шчырым, адкрытым, працавітым. Міхаіл карыстаўся павагай і даверам аднавяскоўцаў і быў выбраны брыгадзірам калгаса “Крэмль”. Старшыня калгаса “Крэмль” Міхаіл Аляксеевіч Шамянкоў (1910 г.н.) цаніў і паважаў брыгадзіра і звычайна пытаўся: “Што скажа Мінай? Як лепш рабіць, Мінка?” Ды і ў афіцыйных дакументах часта пісалася не Пісараў Міхаіл, а Мінай і нават Мінка.

Нарадзіўся Міхаіл Піліпавіч у 1907 годзе ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу. Араў, сеяў, жаў і малаціў, быў добрым цесляром і будаўніком, майстрам на ўсе рукі. Стварыў сям’ю з Таццянай Піменаўнай (1906 г.н.). Жыла сям’я ў павазе ды згодзе і мела 5 дзяцей: дачку Ніну, сыноў Шуру, Міхаіла, Уладзіміра і Івана.

22 чэрвеня 1941 года ўсе планы і мірнае жыццё людзей змяніла вайна. Усе мужчыны былі мабілізаваны ў армію. Як успамінае 80-гадовы сын Уладзімір:  “Добра памятаю бацьку. Абняў нас усіх, расцалаваў і сказаў: “Я не вярнуся! Жывіце, слухайце маці”. Ніяк не мог развітацца з маленькім Ванем.

Вестак з фронту не было. Пасля вайны, у 1945 годзе жыхар п. Непераможны Юдзянкоў, паведаміў, што ў 1943 годзе ў раёне в. Пільня ён збіраў целы загінуўшых воінаў. Сярод іх быў і М.П. Пісараў. Пры ім была даведка. Пахаваны воін у брацкай магіле на грамадзянскіх могілках г.п. Краснаполле. Разам з ім там пакояцца яшчэ сем воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай  вайны.

Вечная памяць і слава ім, аддаўшым жыццё за нас, за сённяшні мірны дзень.

А.МАРЗАЛЮК, агр. Леніна.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Два серьезных пожара произошли в Могилевской области

Два серьезных пожара произошли в Могилевской области 21 апреля из-за...

Лукашенко посетил Минский аэроклуб имени Грицевца на аэродроме Липки

Президент Беларуси Александр Лукашенко посетил учебно-спортивное учреждение «Минский аэроклуб...

Сколько часов отсутствия считается нарушением и могут ли уволить

Прогул — одно из самых серьезных нарушений трудовой дисциплины....

Почему опасно смотреть в телефон в темноте

Ночная привычка подолгу смотреть в экран смартфона несет серьезные...