І зноў Александрыя збірае сяброў

Опубликовано:

Рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў» стала грандыёзнай пляцоўкай для дэманстрацыі культурнай спадчыны і традыцый Беларусі. І ў гэтым годзе, як звычайна, дэлегацыя з Краснапольскага раёна прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Расказваем, як гэта было!

Краснапольскі падворак прадставіў вырабы дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва майстроў раёна – ад вышыўкі і разьбы па дрэву да керамікі і ткацтва. Лялькі з текстылю і саломы, арыгінальныя панно, тканыя рушнікі, памятныя сувеніры і магніты на драўлянай аснове – глядзіш на гэтую прыгажосць, і вока радуецца за сваіх майстроў, за іх талент і творчасць. Але ж гэта толькі частка таго, што было на выставе. Госці з задавальненнем адзначалі прыгажосць і арыгінальнасць ідэй, плялі вянкі, весяліліся, вадзілі хараводы, гулялі ў народныя гульні.

Кожны куточак фестывалю адзначаўся асаблівай атмасферай. З усіх бакоў гучала музыка, гучны смех, усюды панавалі радасць і вясёлы настрой. Народны ансамбль народнай песні «Шчадрэц» прадставіў сваю канцэртную праграму ў абарону звання «народны». Гледачы актыўна апладзіравалі і падпявалі артыстам, падтрымліваючы атмасферу адзінства і радасці. Па іх рэакцыі можна было ўпэўнена сцвярджаць – народная песня жыве і яшчэ будзе жыць у сэрцах беларусаў.

Краснапальчане таксама актыўна ўдзельнічалі ў майстар­класах, навучаючы гасцей народным рамёствам, такім як пляценне з лазы і выраб традыцыйных беларускіх сувеніраў.

Акрамя таго, Краснопольскі раённы Дом рамёстваў прыняў удзел у конкурсе «Дрэва жыцця», прадставіўшы свае вырабы ў трох намінацыях: рушнік, панно і аб’ёмная фігура, вырабленая ў форме дрэва. Гэтыя работы адлюстроўваюць багацце беларускіх традыцый і майстэрства мясцовых рамеснікаў.

«Яшчэ на этапе падрыхтоўкі да конкурсу мы вырашылі стварыць аб’ёмнае дрэва. На ім размясцілі фігуркі людзей розных гістарычных перыядаў, лялек, выкананых з талаша. Карані дрэва сімвалізуюць нашу гісторыю і традыцыі, а на яго галінах сядзяць птушкі – вобразы бясконцага жыцця», – пракаментавала майстар Валянціна Маскалькова.

Загадчыца Дома рамёстваў Вольга Андрыянава адзначыла: «На рэспубліканскае свята «Купалле» у Александрыю мы прыязджаем кожны год і з задавальненнем прэзентуем нешта новае і цікавае. Наша творчасць ацэньваецца высока і на дастойным узроўні. Думаю, і ў гэты раз мы займём прызавое месца. Будзем з нецярплівасцю чакаць вынікаў», – распавяла Вольга Валянцінаўна.

Удзел краснапальчан у свяце  – добрая магчымасць прэзентаваць культурныя традыцыі нашага края. Гэта мерапрыемства стала не толькі пляцоўкай для дэманстрацыі мясцовай творчасці, але і важным крокам да ўмацавання сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі. Дарэчы, на свяце ў Александрыі прымалі ўдзел і прадстаўнікі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, што падкрэслівала важнасць культурнага абмена і супрацоўніцтва, стварала ўнікальную атмасферу ўзаемаразумення сярод удзельнікаў.

 Думкі аўтара

Усё гэта сведчыць пра тое, наколькі важна падтрымліваць і развіваць культурныя традыцыі славян. Такія святы як «Александрыя збірае сяброў», не толькі аб’ядноўваюць людзей, але і дазваляюць нам паглядзець на нашу гісторыю з новага боку. Менавіта на такіх мерапрыемствах мы знаходзім сувязь паміж мінулым і будучыняй, адчуваем нашу ідэнтычнасць і належнасць да супольнасці.

Міжнародны культурны абмен, у якім удзельнічаюць беларусы і прадстаўнікі іншых краін, падкрэслівае, што культура – гэта мост, які злучае народы, дае магчымасць дзяліцца сваімі традыцыямі і гісторыяй. Але галоўнае – вызываць цікавасць да іх у маладых людзей, дапамагаючы ім зразумець свае карані і знаходзіць натхненне для новых спраў.

Вера ў сілу культурнага абмена і супрацоўніцтва – гэта тое, што здольна змяняць свет да лепшага.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Вам может понравится
читать еще

Кто имеет право на трудовую пенсию с сокращенным стажем в Беларуси

Министерство труда и социальной защиты Беларуси разъясняет, для каких...

В Беларуси зафиксированы два случая контакта с больными бешенством животными

В Беларуси произошло два случая массового контакта людей с...

Опасности валокордина и корвалола: что нужно знать

Врач-кардиолог предупреждает о потенциальных рисках, связанных с неправильным применением...

Трагедия в Якутии: автобус с шахтерами упал с 25-метрового обрыва

В Якутии с 25-метрового обрыва сорвался автобус с шахтерами. В...