back to top

Дзень Перамогі набліжалі як маглі

Опубликовано:

Больш як дзесяць тысяч жыхароў Краснапольскага раёна ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адны з іх служылі ў Чырвонай Арміі і сталі франтавікамі з першых жа гадзін нападу нямецка-фашысцкіх войск на нашу краіну, другія былі прызваны па мабілізацыі ў 1941 г., затым, пасля вызвалення раёна ад акупантаў, у 1943 г. і на працягу 1944-га – першай паловы 1945 года.

Вайна бязлітасна прайшлася па салдацкіх лёсах. Тысячы краснапальчан загінулі з баях на франтах і ў партызанскай вайне, у падполлі. Нямала іх прапала без вестак, аказалася ў палоне, не вярнулася да родных месц. Другім, як гаворыцца, “пашанцавала” прайсці вайну “ад званка да званка”. Большасць атрымала на ўсё жыццё адмеціны: раненні, кантузіі, цяжкія ўспаміны пра дні, месяцы, а то і гады вымушанага палону.

Не могуць забыць суровыя гады акупацыі жыхары Краснапольшчыны. Як маглі яны таксама змагналіся з няпрошанымі “гасцямі”, змагаліся, каб выжыць, дапамагчы ўзброеным воінам, партызанам знішчаць фашыстаў. Кожны, хто дажыў і не дажыў да доўгачаканай Перамогі, унёс свой уклад у агульную справу разгрому ворага.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Советы по безопасности при сильном ветре: уберегите себя и свое имущество

Усиление ветра порывами 15-20 м/с ожидается местами по всей...

В Беларуси запретили популярные сладости: мороженое и жевательные конфеты

В Беларуси под запрет попали популярные сладости – мороженое...

Квиз от спасателей: как молодежь проявила свои знания

В Краснополье в рамках акции «Молодежь за безопасность» спасатели...