На Краснапольшчыне адсвяткавалі 27-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы

Опубликовано:

0002-002-CHernobyl-mjortvyj-gorod26 красавіка 1986 года… Роўна ў 1 гадзіну 23 хвіліны смяротны радыеактыўны слуп ускінуўся над Чарнобылем і рассеяўся ў атмасферы. Выбух чацвёртага рэактара на АЭС стаў прычынай самай вялікай у свеце ядзернай катастрофы. Па ліку ахвяр і пацярпелых чарнобыльская аварыя была прызнана найбуйнейшай за ўсю гісторыю ядзернай энергетыкі. Запатрабаваліся неверагодныя намаганні, каб лакалізаваць ачаг радыяцыі і ліквідаваць жудасныя наступствы сусветнага бедства.
Плошча радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі Беларусі цэзіем-137 у выніку катастрофы склала больш за 23 працэнты ад агульнай плошчы. Радыеактыўнаму забруджванню падверглія больш 1,8 мільёна гектараў сельгасугоддзяў і чвэрць ляснога фонду Беларусі – каля 2 мільёнаў гектараў лясоў. Па розных звестках ад наступстваў катастрофы загінулі ад 10 да 100 тысяч грамадзян трох найбольш пацярпелых ад аварыі дзяржаў – Беларусі, Расіі і Украіны.
У мінулую пятніцу, 26 красавіка, на Краснапольшчыне адзначылі 27-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі і працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна сабраліся каля помніка адселеным вёскам, каб ускласці кветкі, ушанаваўшы тым самым памяць тых, каго ўжо няма побач з намі. Літаратурна-музычная кампазіцыя «След чорнага ветру», падрыхтаваная працаўнікамі аддзела культуры, паказала, што гэты дзень не прайшоў бясследна, ён будзе заўсёды аб’ядноўваць усіх адным успамінам, адным смуткам, адной надзеяй… Пасля чарнобыльскай катастрофы мінула ўжо 27 гадоў, але для памяці не існуе часавых рамак. І з упэўненасцю можна сказаць, што яна будзе жыць, пакуль на Зямлі ёсць людзі. Ніколі не забудуць яны дзень 26 красавіка – страшную дату ў гісторыі ўсяго чалавецтва…
Павел БЕЛАСАЎ. Фота аўтара.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь

Поделись:

Подписка

spot_imgspot_img

Популярное

Вам может понравится
ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ

Будьте внимательны и осторожны при посещении лесных массивов

В преддверии наступления благоприятных погодных условий для посещения лесов...

Состоялось заседание комиссии по содействию занятости населения

На базе Краснопольского РОВД состоялось очередное заседание постоянно действующей...

Защитить человека от самого себя

Алкоголизм – болезнь, но зачастую граждане, страдающие данным недугом,...

Тимофеев день: традиции и приметы 23 июня

Православная церковь 23 июня вспоминает святого Тимофея. В народе...