Вучоны і краязнаўца

Опубликовано:

15 мая 2021 года – 80 гадоў з дня нараджэння А.П. Мельнікава, ураджэнца Краснапольскага раёна, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, вучонага-палітолага.

Нарадзіўся Адам Пятровіч Мельнікаў у в. Малюшына Краснапольскага раёна.

Пасля заканчэння Палужскай сярэдняй школы ў 1958 годзе працаваў рабочым на прадпрыемствах Данбаса.

У 1965 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў сакратаром Кастрычніцкага райкома камсамола г. Мінска, рэферэнтам Мінскай гарадской арганізацыі “Веды”, кансультантам абласного Дома палітычнай асветы.

У 1973 годзе закончыў аспірантуру пры БДУ і абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата філасофскіх навук.

З’яўляецца дацэнтам кафедры паліталогіі Белдзяржуніверсітэта. Займаецца праблемамі тэорыі культуры, нацыянальных адносін, паліталогіі.

Ім апублікавана больш за 140 артыкулаў, брашур, вучэбных дапаможнікаў, у  тым ліку вучэбна-метадычны дапаможнік па курсе “Паліталогія” для студэнтаў і выкладчыкаў.

У 2000 годзе ў выдавецтве “РИВШ БГУ” (г. Мінск) выйшла яго кніга “Местное самоуправление”. Гэта вучэбны дапаможнік для  студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцяў ВНУ. У кнізе разглядаюцца праблемы мясцовага кіравання і самакіравання ў краінах Амерыкі, Еўропы, Азіі, а таксама паказаны магчымасці выкарыстання іх вопыту ў Рэспубліцы Беларусь. Аўтар звяртае ўвагу на тое, што адной з найважнейшых задач нашага грамадства на сучасным этапе з’яўляецца пошук аптымальных форм і метадаў самакіравання.

Значны ўклад А.П. Мельнікаў унёс таксама ў развіццё краязнаўства на Краснапольшчыне. Ён сааўтар кнігі “Памяць. Краснапольскі раён” (Мінск, 2001).

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделись:

Подписка

spot_imgspot_img

Популярное

Вам может понравится
ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ

Будьте внимательны и осторожны при посещении лесных массивов

В преддверии наступления благоприятных погодных условий для посещения лесов...

Состоялось заседание комиссии по содействию занятости населения

На базе Краснопольского РОВД состоялось очередное заседание постоянно действующей...

Защитить человека от самого себя

Алкоголизм – болезнь, но зачастую граждане, страдающие данным недугом,...

Тимофеев день: традиции и приметы 23 июня

Православная церковь 23 июня вспоминает святого Тимофея. В народе...