back to top

Рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні “Мой край: вядомы, невядомы” адбыліся на Краснапольшчыне

Опубликовано:

Радзiма пачынаецца з памяцi

Году гістарычнай памяці былі прысвечаны IV рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні “Мой край: вядомы, невядомы”, якія адбыліся на Краснапольшчыне 20 кастрычніка. На мерапрыемстве прысутнічала начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І.У. Дрыга.

Ініцыятар і арганізатар чытанняў на Краснапольшчыне В.А. Марчанка выказала шчырую падзяку аматарам-краязнаўцам за неабыякавасць да культурна-гістарычнай спадчыны роднага краю і падкрэсліла значнасць краязнаўчай дзейнасці ў адкрыцці незнаёмых старонак гісторыі і культуры малой радзімы.

IV краязнаўчыя чытанні раскрывалі набыткі краязнаўчай дзейнасці ў намінацыях “Гістарычнае краязнаўства”, “Археалогія”, “Народная спадчына”.

Формы работ і іх прэзентацыі былі самыя разнастайныя: даследванні, відэаработы, прэзентацыі краязнаўчай літаратуры і гістарычных фактаў, выступленні з вопыту засваення народнай спадчыны, публіцыстычныя нарысы і інш.

Аўдыторыя краязнаўцаў, якія прадставілі свае работы, таксама была розная.

Настаўніца Краснапольскай сярэдняй школы Т.У. Гелетэй і дырэктар ДУК “Краснапольскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей” Л.М. Пшанічнікава асвятлілі падзеі аб’яднання Усходняй і Заходняй частак Беларусі і ўдзел у іх землякоў-краснапальчан.

Відэафільм П.У. Выганнага, культарганізатара Краснапольскага РЦК, быў прысвечаны па- дзеям Вялікай Айчыннай вайны і створаны на аснове захаваных у музеі дакументаў той пары – пісьмаў з фронта.

Даследванне пра ўдзел свайго прадзеда ў той жа вайне правёў і прадставіў вучань УА “Краснапольская раённая дзяржаўная гімназія” Аляксей Сяўругін, які выканаў работу пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Ж.Ф. Кірычэнка і з дапамогай членаў свайго роду.

Кіраўнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” В.А. Марчанка зрабіла прэзентацыю краязнаўчай літаратуры, праз якую можна адшукаць інфармацыю пра ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне сваіх землякоў. «Калі мы чытаем пра іх, калі расказваем пра іх і калі помнім, мы вяртаем іх у “бессмяротны полк”», – падкрэсліла яна.

Гісторыю засваення і выкарыстання ў рабоце талашу – расліннага матэрыялу ў народнай рамеснай творчасці – прадставіла і прапанавала выставу сваіх вырабаў кіраўнік клубнага фарміравання Яноўскага СДК Л.В. Крапіўніцкая.

Водбліск духоўнай спадчыны вёсак паўднёвай часткі Краснапольшчыны можна было знайсці ў даследчай рабоце метадыста па традыцыйнай культуры Краснапольскага РЦК В.А. Марчанка.

Культарганізатар Ленінскага СДК А.У. Кандраценка падрыхтавала краязнаўчую вандроўку па курганах у зоне аг. Леніна і яго наваколлі.

“Радзіма – гэта ўсё: і перш за ўсё, мова, прырода, старажытная гісторыя сваёй краіны, яе святы, народныя песні і паданні, памяць пра продкаў і павага да бацькоў”, – адзначаў В. Астаф’еў.

З гэтым нельга не пагадзіцца. Радзіма пачынаецца з памяці. Крыніц звяртання да яе існуе шмат. Выкарыстоўвайце іх, пазнавайце сваю радзіму і любіце яе ўсім сэрцам.

Валянціна МАРЧАНКА.
Фота Аляксандры АМЕЛЬЧАНКА.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Отделение социальной реабилитации отметило День матери с трогательным концертом

Культурно- досуговая программа «Родительский дом - начало начал…» состоялась...

В Могилевской области планируют привить более 140 тыс. человек от гриппа

Более 140 тыс. человек планируют привить от гриппа в...

Новый чат-бот РИКЗ: оперативные ответы на вопросы абитуриентов в Telegram

Для удобства абитуриентов РИКЗ запустил чат-бот в Telegram, пишет sb.by....