back to top

Краснапольшчына ў сэрцы маім

Опубликовано:

РЦК “ЦКС Краснапольскага раёна” запрашае да ўдзелу ў III раённым літаратурным конкурсе “Краснапольшчына ў сэрцы маім”.

Літаратурны конкурс “Краснапольшчына ў сэрцы маім” становіцца традыцыйнай культурнай з’явай на Краснапольшчыне. Ён быў ініцыяваны аматарскім паэтычным аб’яднаннем “Світанак” з мэтай захавання і памнажэння культурнай, гістарычнай і літаратурнай спадчыны малой радзімы, выяўлення новых імёнаў аматараў літаратурнай творчасці, удасканалення патрыятычнага выхавання, уздыму духоўнасці, арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

Тэматыка твораў конкурсу – краязнаўства, з’явы, якія адбываліся і адбываюцца на ёй, любоў да малой радзімы і неабыякавасць да яе лёсу.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары любой узроставай катэгорыі. Свае творы ў прозе і вершах на рускай ці беларускай мове аўтары могуць даслаць да 29 верасня ў РЦК па адрасу: г. п. Краснаполле, вул Савецкая, 2, або – kulturakrasn@tut.by.

Сярод крытэрыяў ацэнкі конкурсных работ: раскрыццё тэмы, мастацкі ўзровень твораў, іх арыгінальнасць, захаванне патрабаванняў да жанру.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі 1, 2, 3 ступені і каштоўнымі (грашовымі падарункамі). Узнагароджванне адбудзецца ў час святкавання дня вызвалення Краснапольшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Давайце разам намалюем партрэт нашай малой радзімы – Краснапольшчыны!

В. МАРЧАНКА,
кіраўнік народнага паэтычнага аб’яднання “Світанак”.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Изменения в земельном законодательстве: возможности для граждан и новые правила

Депутаты Палаты представителей рассмотрели законопроект с изменениями в земельных...

Трамп в Кнессете: «Конфликт в Газе завершен»

Американский президент Дональд Трамп, прибыв в Кнессет (парламент Израиля),...

В Беларуси проходит «Единый день озеленения»: 150 кленов высажены в Краснопольском районе

11 октября по всей Беларуси проходит республиканская акция "Единый...

Смертельная авария в провинции Лимпопо: автобус съехал с трассы

В ЮАР произошло серьезное ДТП с автобусом, в результате...