back to top

Да Дня роднай мовы на Краснапольшчыне адчынілася творчая гасцёўня “Не адракуся спадчыны сваёй”

Опубликовано:

Святкаванне міжнароднага Дня роднай мовы стала ўжо традыцыйнай культурнай падзеяй на Краснапольшчыне. Народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” пад кіраўніцтвам  Валянціны Марчанка  зноў запрасіла гасцей у творчую гасцёўню “Не адракуся спадчыны сваёй”.

Прысутныя апынуліся ў святле роднай мовы, мастацкага слова, духоўнасці. У гасцёўні гучалі творы класікаў беларускай літаратуры і паэтаў-аматараў Краснапольшчыны, творы ўдзельнікаў конкурсу “Мы на матчынай мове жывём” у выкананні артыстаў РЦК, членаў аб’яднання “Світанак”, удзельнікаў конкурсу, дзяцей.

Сустрэча ў гасцёўні распачалася тэматычнай кампазіцыяй “Каштоўнасці, на ўсе вякі”, якая ўпэўнівала, што жыццё, Радзіма, землякі, мова яднаюць людзей і, па словах вядомага паэта, пераўтвараюць людзей у нацыю.

У гасцёўні былі падведзены вынікі III расійска-беларускага конкурсу аматараў літаратурнай творчасці “Мы на матчынай мове жывём”, дзе пераможцам былі ўручаны дыпломы.

Конкурс накіраваны на папулярызацыю роднай мовы і творчасці, выхаванне патрыятычных пачуццяў, на ўмацаванне сяброўскіх зносін і ўзаемадзеянне культур саюзных дзяржаў.

У 2023 годзе на конкурс паступіла 38 твораў — 33 у вершаванай форме, 5 – у прозе. Удзельнікамі конкурсу сталі творцы з Беларусі — Краснапольскага, Быхаўскага, Крычаўскага, Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці, Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, з г. Пінску Брэсцкай вобласці, з г. Гродна; творцы з Расіі — Дзяцькаўскага, Краснагорскага, Навазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласці.

Праз відэа да ўдзельнікаў гасцёўні звярнуліся расійскія сябры ў асобе дырэктара МБУК “Краснагорская МЦРБ” Г.М. Ставінавай. З гэтай установай на працягу многіх гадоў падтрымліваецца творчае і прафесійнае ўзаемадзеянне.

Паэтычнымі радкамі аб родным краі распавядалі творы мясцовых паэтаў-аматараў у іх выкананні, а таксама — прадстаўленыя на выставе выдавецкай прадукцыі аб’яднання “Світанак”. Быў аформлен буклук “Прыгарні ты да сэрца Радзіму”.

Сустрэча аднадумцаў і аматараў мастацкага слова было прымеркаванае і да Года міру і стварэння ў Беларусі. Тэма міру знайшла сваё адлюстраванне ў творах мясцовых паэтаў-аматараў і ўдзельнікаў конкурсу “Мы на матчынай мове жывём”.

Сёння асноўная частка беларусаў прыйшла да разумення, што сапраўдныя каштоўнасці народа, такія, як мова, культура, гістарычная памяць, не могуць несці ў масы зло і разбурэнне. Яны мірныя, як і наша нацыя.

Праз інтэрактыў з залай, калі ўдзельнікі гасцёўні выказвалі словы, якія носяць у сваіх сэрцах, якія ў іх у крыві, прыемна было пачуць мноства цёплых і добрых слоў і ўпэўніцца, што думкі ў людзей – светлыя, чыстыя, міралюбныя.

 “Слова можа і павінна несці стваральны характар, заклікаць да гуманістычных ідэалаў, да мірнага суіснавання, узнімаць духоўнасць”, — упэўнены члены аб’яднання “Світанак” і робяць значны ўнёсак у актывізацыю культурнага жыцця раёна, ідуць з мастацкім словам да людзей.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама М.В. Разгонава.

Мерапрыемства было прапанавана для прагляду  яго атэстацыйнай рэспубліканскай камісіяй  на прадмет пацверджання наймення “народны” аб’яднання “Світанак”.

В. Марчанка,
кіраўнік аб’яднання “Світанак”.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

МТС: зумеры демонстрируют рекордную цифровую активность

МТС проанализировал активность молодой аудитории в сети. В среднем...

Сильные пожары в Испании: ущерб сельскому хозяйству

Сильные пожары в Испании нанесли ущерб сельскохозяйственному сектору минимум...