back to top

Творчая гасцёўня да Міжнароднага Дня роднай мовы адбылася на Краснапольшчыне.

Опубликовано:

Творчая гасцёўня да Міжнароднага Дня роднай мовы адбылася на Краснапольшчыне. Родная мова – найгалоўнейшая наша спадчына. Яна замацоўвае ў матэрыяльнай форме індывідуальную і грамадскую свядомасць чалавека.

“Міжнародны расійска-беларускі конкурс аматараў літаратурнай творчасці “Мы на матчынай мове жывём” – гэта наш узнёсак у захаванне родных моў, сродак іх папулярызацыі, сродак міжнароднага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва”, – паведала арганізатар конкурсу, кіраўнік народнага літаратурнага калектыву “Світанак” Валянціна Марчанка.

У 2024 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел як творцы з расійскага боку, так і з Беларусі. На конкурс паступіла 65 твораў ад 31 удзельніка. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі сектара культуры Краснапольскага райвыканкама.

Як міжнародны, конкурс прайшоў у чацвёрты раз і зноў даў магчымасць выказацца аматарам-аднадумцам мастацкага слова, падзяліцца сваёй творчасцю, быць пачутымі.

Лепшыя конкурсныя творы ў выкананні аўтараў і артыстаў раённага Цэнтра культуры гучалі на працягу ўсяго мерапрыемства.

Аляксандра Амельчанка. Фота аўтара.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

«Дажынкi-2026» в Шклове: программа мероприятий 10 октября

10 октября 2026 г. 09.00-21.00 РАБОТА ТЕМАТИЧЕСКИХ ПЛОЩАДОК областного фестиваля-ярмарки тружеников...

Дружинники Краснопольщины прошли ежеквартальную учёбу в РОВД

Добровольные дружины дают возможность проявить активную гражданскую позицию не...

«Я работать хочу!»: история Марии Смаляковой из Малюшино

На столе в уютной квартире – пышный домашний пирог...

Краснопольщина на слёте «Мы — за активное долголетие» в Витебске

Никогда не поздно учиться новому, заниматься спортом и жить...