back to top

Утверждены учебные программы двух новых школьных факультативов для учащихся 9-10 и 6 классов

Опубликовано:

Пастановай Міністэрства адукацыі ад 26 чэрвеня 2023 г. № 177 зацверджаны вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў «Святыні роднага краю» і «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. – 1569 г.)».
 
Вучэбная праграма «Святыні роднага краю» разлічана на два гады і арыентавана на вучняў IX–X класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Яна накіравана на набыццё і сістэматызацыю вучнямі паглыбленых ведаў пра свой край, рэгіён, краіну і выступае ў якасці своеасаблівага «навігатара» па здабычы ведаў, перапрацоўцы інфармацыі і набыцці практыка-арыентаваных уменняў.
 
Падчас засваення дадзенай праграмы будуць разглядацца ў тым ліку тэмы: спадчына роднага краю; помнікі матэрыяльнай культуры; духоўная культура; славутыя землякі; рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі; страчаная спадчына; помнікі археалогіі; беларускія святыні.
 
Праграма «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. – 1569 г.)» прызначана для VI класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, і накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы па грамадзянскаму, патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню вучняў.
 
На занятках будуць разгледжаны тэмы, сярод якіх: гістарычныя крыніцы аб духоўным жыцці насельніцтва Беларусі ў IX – сярэдзіне XIII ст.; чалавек і прырода ў духоўнай культуры насельніцтва беларускіх зямель; правілы жыцця ў побыце беларусаў як адлюстраванне іх духоўных традыцый; духоўны подзвіг першых хрысціянскіх асветнікаў на беларускіх землях; старабеларуская мова – дзяржаўная мова ВКЛ і носьбіт духоўнай спадчыны беларусаў; геральдыка беларускіх гарадоў; беларускае народнае дойлідства як адлюстраванне духоўнага свету беларусаў; захаванне гістарычнай памяці аб асобах і падзеях беларускай мінуўшчыны.
 
Прававы акт распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

mogilevnews.by

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Акция «Молодежь за безопасность»: активисты БРСМ помогли пожилым гражданам

В рамках акции «Молодежь за безопасность» активисты БРСМ из...

Правоохранители раскрыли кражу в храме: задержан 45-летний местный житель

Короб с пожертвованиями прихожан пропал из церкви в агрогородке...

ЖКХ: работать комплексно и на перспективу

За окном золотистая осень, и это означает, что холода...

Шокирующее открытие в Польше: дочь 27 лет была заточена родителями

В Польше раскрыт шокирующий случай многолетнего заточения дочери родителями. В...