back to top

Плынь творчасцi i думкi

Опубликовано:

Аматары творчасці Валянціны Марчанка могуць парадавацца яе новым дасягненням – паэтычны твор паэткі Краснапольшчыны атрымаў узнагароду Гран-пры Міжнароднага конкурсу. А яе другая аўтарская работа, дзе паэтка з’яўляецца аўтарам музыкі і слоў, ацэнена ў Міжнародным конкурсе як лаўрэат II ступені.

“Конкурснымі сталі творы, якія я прысвяціла роднай краіне і малой радзіме. Гэта мой унёсак у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, у іх духоўнае сталенне. Удзел у конкурсах – гэта не толькі сродак вызначэння творчага ўзроўню, матывацыя творчасці, гэта яшчэ адзін са шляхоў папулярызацыі роднага краю, сваёй зямлі, якую я люблю і якой ганаруся”, – дзеліцца думкамі наша зямлячка.

Сапраўды, у паэтычнай скарбонцы В. Марчанка, кіраўніка народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак”, шмат вершаў патрыятычнай тэматыкі. Пра гэта гавораць і назвы яе кніг – “Вам сваю завяшчаю любоў”, “Прыгарні ты да сэрца Радзіму”. Кнігі хутка разыйшліся сярод аматараў паэтычнага слова, сярод клубных работнікаў, бо творы ў гэтых кнігах – добры матэрыял для іх работы і асалода для душы. Гэта творы, поўныя любові да Радзімы, гэта роздум пра лёс краіны, пра адзінства нашага народа, пра культурную спадчыну Бацькаўшчыны, пра нашы карані.

“Перламутровые росы” і “Скрыпкі маёй душы” – гэта новыя кнігі В. Марчанка, якія не так даўно ўбачылі свет і ўжо заслужылі ўвагу і ўдзячнасць чытачоў. Іх можна набыць у Краснапольскім РЦК.

В. АЛЯКСАНДРАВА.

Поделиться публикацией:

Подписаться

spot_imgspot_img

Популярное

Партнерский материал

Вам может понравится
читать еще

Изменения в земельном законодательстве: возможности для граждан и новые правила

Депутаты Палаты представителей рассмотрели законопроект с изменениями в земельных...

Трамп в Кнессете: «Конфликт в Газе завершен»

Американский президент Дональд Трамп, прибыв в Кнессет (парламент Израиля),...

В Беларуси проходит «Единый день озеленения»: 150 кленов высажены в Краснопольском районе

11 октября по всей Беларуси проходит республиканская акция "Единый...

Смертельная авария в провинции Лимпопо: автобус съехал с трассы

В ЮАР произошло серьезное ДТП с автобусом, в результате...